Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Главное
Фото: Katolik.life

У Беларусі на дзяржаўным узроўні ЛГБТК+ асобы абмежаваны ў вялікай колькасці правоў: права на абарону і бяспеку, на сям’ю, здароўе і г. д. На працягу апошніх гадоў ЛГБТК+ людзі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, у дачыненні да іх часта выкарыстоўваецца мова нянавісці, а гвалт з боку сілавікоў заахвочваецца ўладамі, якія з чэрвеня распрацоўваюць законапраект аб «забароне прапаганды ЛГБТК+», аналагічны расійскаму. Сацыяльная кампанія «Гэта ОКЕЙ», заснаваная беларускімі актывісткамі, правяла даследаванне, каб зразумець, якія стыгмы існуюць у беларускім грамадстве адносна ЛГБТК+, і прэзентавала яго вынікі.

У апытанні ўдзельнічала свядомая аўдыторыя

Апытанне праводзілася ў інтэрнэце праз Instagram і Telegram. За мяжой яно распаўсюджвалася праз чаты беларусаў, унутры краіны яго шэрылi Беларуская праваабарончая школа і Беларускі нацыянальны моладзевы свет. Такія крыніцы распаўсюду непазбежна паўплывалі на якасць апытаных — у даследаванні прымала ўдзел дастаткова свядомая і талерантная аўдыторыя. Вольга Кавальская, сааснавальніца ініцыятывы “Гэта ОКЕЙ” распавяла, што 96% апытаных ведалі, хто такія ЛГБТК+ асобы, а 79% прыватна ведалі хаця б адну такую асобу.

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Сярод іншага, рэспандэнтаў спыталі, ці знаходзіцца ЛГБТК+ персоны пад дзяржаўным ціскам у Беларусі: 62% апытаных адказалі станоўча, 25,8% — «хутчэй так». Яшчэ адно пытанне датычылася сацыяльнага ціску ў Беларусі на  ЛГБТК+, і 59,5% апытаных цалкам прызналі існаванне такога ціску, а 29,7% — лічаць, што ён «хутчэй ёсць, чым не». То-бок абсалютная большасць апытаных прызнае дзяржаўны і грамадскі ціск на ЛГБТК+ персон у Беларусі, але гэта не перашкаджае рэспандэнтам трансліраваць пэўныя стэрэатыпы і стыгмы адносна ЛГБТК+.

Абсалютная большасць апытаных лічыць, што існуе і дзяржаўны, і сацыяльны ціск на ЛГБТК+ асоб, але пры гэтым даследчыкі заўважылі вялікую колькасць стыгмаў сярод людзей, якія сябруюць з ЛГБТК+ персонамі.

Апытанне паказала, што нават сярод больш інфармаванай часткі цысгендарнага гетэрасексуальнага беларускага грамадства, якая прыватна ведае ЛГБТК+ людзей і прызнае ціск на гэтых асоб, сустракаецца шэраг распаўсюджаных стыгмаў.

Самыя папулярныя стэрэатыпы і адкуль яны бяруцца

Самая папулярная стыгма адносна ЛГБТК+ сярод апытаных – міф аб існаванні “прапаганды ЛГБТК+”і аб тым, што “сексуальную арыентацыю можна прапагандаваць ці навязаць”. ЛГБТК+ парады ўспрымаюцца не як спосаб звярнуць увагу на праблему дыскрымінацыі і ўраўняць правы, а як “навязванне і прапаганда”.

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Гэтыя перакананні сведчаць аб тым, што палеміка расійскай і беларускай уладаў глыбока пранікае ў свядомасць нават той часткі грамадства, якая не чытае афіцыйныя дзяржаўныя СМІ і не глядзіць тэлебачанне. Пры гэтым тэзіс аб існаванні ў сучаснай Беларусі ЛГБТК+ прапаганды па сутнасці з’яўляецца абсурдным.

— Если мы говорим о ситуации внутри страны, то едва ли в Беларуси сейчас возможна пропаганда, продвижение идей какой-то независимой группы, идей, которые не отвечают официальной государственной идеологии и пропаганде, — каментуе запрошаная экспертка, кандыдатка філасофскіх навук Вольга Шпарага. — После 2020 года официальная пропаганда становится все более консервативной, в том числе под влиянием России и разворота режима в сторону России, поэтому очень сложно вообразить пропаганду продвижения каких-то независимых идей, тем более идей ЛГБТК+ сообщества, борьбы за право на видимость.

Из этого я делаю вывод, что опрошенные воспроизводят обороты речи, стереотипы, которые существуют в обществе, которые произносятся, пропагандируются в официальном медийном пространстве. Это происходит сознательно и бессознательно и свидетельствует о нехватке критического мышления. И это, конечно, очень опасно. Отчасти это происходит потому, что люди в ситуации страха, принуждения, террора вписываются, желая того или нет, в существующую систему подчинения, ограничения прав своих и других людей, принуждения к невидимости.

Отказ в праве быть видимыми и говорить разным группам о себе выражается в простом лозунге «Не высовывайся!». Можно сделать вывод о том, что этот призыв подхватывается и выражает собственные страхи, которые проецируется на другие группы, возможно на те группы, которые находятся в еще более тяжелом положении, чем опрошенные.

Адносна беларусаў замежжа Вольга Шпарага адзначае, што па ўсім свеце — і Беларусь тут не выключэнне — сярод іх становіцца больш маладых прыхільнікаў правакансерватыўнага дыскурсу. І гэта сітуацыя звязана з наступствамі пандэміі COVID, вайны, кліматычных зменаў і палітычнай сітуацыі ў роднай краіне. Маладыя людзі пад уплывам гэтых фактараў знаходзяцца ў сітуацыі непакою, яны не бачаць сваёй будучыні, і ў іх узнікае жаданне вярнуцца ў спакойнае мінулае, якое зараз ужо немагчымае. Гэты стан непакою падтрымліваецца рознымі правакансерватыўнымі рухамі, якія спекуліруюць на гэтых страхах моладзі.

Вострым пытаннем для рэспандэнтаў і рэспандэнтак з’яўляецца пытанне дзяцей у ЛГБТК+ сем’ях, а менавіта перакананні ў тым, што гэта ўплывае на сексуальную арыентацыю і псіхіку дзяцей.

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Гэтая папулярная стыгма вынікае з адсутнасці ведаў і навуковай інфармацыі аб тым, як фарміруецца сексуальная арыентацыя, а таксама аб адсутнасці залежнасці яе ад гендару і сексуальнай арыентацыі бацькоў.

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Таксама даследчыкі адзначаюць стыгматызацыю ЛГБТК+ людзей сярод апытаных паводле таго, што ў прынцыпе існуюць толькі два гендары, а ўсе астатнія – гэта “не норма”. Гэта перакананасць будуецца на адсутнасці ў людзей базавых ведаў пра гендар, на традыцыйных нормах і пэўных звычках, якія беларускае грамадства няхутка змяняе. Шматлікія даследаванні Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі і Амерыканскай акадэміі дзіцячай медыцыны сведчаць, што сексуальная арыентацыя бацькоў не ўплывае на сексуальную арыентацыю дзяцей.

— Галоўным фактарам, які ўплывае на развіцце дзіцяці, з’яўляецца клопат, любоў і падтрымка, якую яно атрымлівае ад бацькоў. Галоўнае для дзяцей — мець клапатлівых і надзейных бацькоў, незалежна ад іх сексуальнай арыентацыі, — адзначае Вольга Кавальская, сузаснавальніца ініцыятывы «Гэта Окей».

Беларусы адмаўляюць у праве быць бачнымі не толькі ЛГБТК+, але і сабе самім

Яшчэ адзін цікавы вынік даследавання — перакананні людзей аб недарэчнасці выяўлення эмоцый у публічнай прасторы. Апытаныя негатыўна ставяцца да праявы кахання і прыхільнасці ў грамадстве як гетэрасексуальных, так і гомасексуальных пар. Гэта падкрэслівае наяўнасць стэрэатыпаў, перадузятасці і стыгматызацыі ў дачыненні да розных формаў сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці.

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Эта реакция беларусов и беларусок свидетельствует о том, что беларусский авторитаризм дрейфует в сторону тоталитарного контроля, с которым все больше сталкиваются респонденты в своей повседневности, — каментуе кандыдатка філасофскіх навук Вольга Шпарага. — Государство хочет установить контроль над все более обширными областями жизни, в том числе частной, в том числе над нашими эмоциями. И мы наблюдаем реакцию общества — бессознательное согласие и вписывание в эту ситуацию контроля, избегание конфликтов с этим режимом, который разными способами нас контролирует и проекция на других: «если мне не разрешено проявлять эмоции, значит, и другим тоже».

Интересно и то, что беларусам навязывается представление о гомогенном публичном пространстве. Если мы посмотрим на публичное пространство в демократических странах, то увидим, что оно очень разнородное: есть места, где люди больше целуются и обнимаются, а есть пространства, где принято вести себя более сдержанно. Беларусам же навязывается представление о том, что публичное пространство может быть сконструировано только одним образом, что оно должно контролироваться, и практики выражения эмоций, жесты поддержки, прявления сексуальности там неуместны. Все это должно быть невидимым, в публичном пространстве для этого места нет.

Мы видим, что беларусское государство пытается провести жесткие границы между частным и публичным и зарегламентировать публичную жизнь. Однако многообразие человеческих проявлений в публичном пространстве — тоже важнейшая часть демократии, поскольку все это позволяет нам коммуницировать, быть открытыми, доверять друг другу. Без разного рода эмоций коммуникация невозможна.

«У Беларусі ўсе пад ціскам»

Сярод апытаных карыстаецца папулярнасцю сцвярджэнне аб тым, што “ў Беларусі ўсе пад ціскам”. Яно сведчыць аб недастатковай дасведчанасці пэўнай часткі грамадства пра парушэнні правоў ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і дыскрымінацыі на дзяржаўным узроўні.

Гамафобія ў беларускім грамадстве: даследчыкі распавялі, якія стэрэатыпы пранікаюць нават у колы, блізкія да ЛГБТК+

Гэта сцвярджэнне цяжка аспрэчыць: сапраўды, зараз узровень рэпрэсій у Беларусі дасягнуў такіх маштабаў, што ніводная сацыяльная група не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Але справаздача Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў паказвае, што падчас масавых рэпрэсій уразлівыя групы апынаюцца пад яшчэ большым ціскам, чым у звычайным грамадстве. Паводле даследавання, рэжым Лукашэнкі звяртае асобную ўвагу і ставіцца з асаблівай жорсткасцю да прадстаўнікоў ЛГБТК+.

Задакументаваныя гісторыі сведчаць аб тым, што нават падстава для здагадак пра тое, што людзі належаць да ЛГБТК+, ужо з’яўляецца для сілавікоў прычынай ужываць больш гвалту. Даўжыня ці колер валосся, адзенне, якія вызываюць асацыяцыі з ЛГБТК+, часта з’яуляецца прычынай для асаблівага стаўлення. Калі ж гэта пацвярджаецца нейкімі фактамі, напрыклад, сілавікі бачаць, што гендар чалавека не адпавядае пашпартнаму, адразу пачынаюцца здзекі, часам пераход да фізічнага і сексуалізаванага гвалту. Надуманая ці фактычная прыналежнасць да ЛГБТК+ з’яўляецца дадатковай нагодай «зачапіцца» за асобу і дадатковым спосабам ціску на чалавека.

С 2010 года у РБ вядзецца гамафобная рыторыка. У СМІ на вышэйшым ўзроўні гэта бачна ў выказваннях Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў. За апошні год беларускія прапагандысты падчапілі рыторыку расейских і пачалі гаварыць пра прапаганду ЛГБТ. Ліквідаваны усе арганізацыі, да якіх людзі маглі звярнуцца, каб атрымаць нейкую падтрымку. Пачынаюць прымацца законы, якія ўзмацняюць дыскрымінацыю на дзяржаўным узроўні. Напрыклад, генпракуратура на пачатку гэтага месяца выступіла з ініцыятывай, быццам бы накіраванай на ахову дзяцей, але па факце прапануецца ўвесці адказнасць за прапаганду ЛГБТК+ і адказнасць бацькоў за тое, што іх дзеці патрапяць пад так званы «ўплыў прапаганды ЛГБТ». Іншымі словамі, прадстаўнікі ЛГБТК+, якія заўсёды былі пад ціскам, пасля 2020 года апынуліся пад яшчэ большым ціскам.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: