Па слядах Прэміі Анемпадыстава: выйшла кніга з дваццаццю размовамі пра кніжную вокладку

Культура

Па слядах Прэміі Анемпадыстава, якой штогод адзначаецца найлепшы кніжны дызайн, выйшла кніга «Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку». Навінка выйшла ў выдавецтве «Połackija Łabirynty» і прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць, паведамляе выдавецтва.

У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую кнігу пазнавальнай і жывой. Выданне можна будзе атрымаць у падарунак за данат на імпрэзах Беларускага ПЭНа, які ёсць арганізатарам і ініцыятарам Прэміі Анемпадыстава.

Таксама з усімі пытаннямі можна звяртацца на пошту: [email protected].

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўручаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. Заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і фонд Open Culture.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.