Фэст #СупрэмStorm_ноч пройдзе ў Віцебску на мяжы зімы і вясны

Культура
Фота: supremstorm.gck.by

У ноч з 29 лютага на 1 сакавіка ў будынку Цэнтра культуры «Віцебск» пройдзе #СУПРЕМSTORM_ноч мастацтва. Яго сёлетняя назва — «Сусвет унутры Малевіча».

Менавіта ў Віцебску Казімір Малевіч упершыню выпрабаваў свой педагагічны метад, выпрацаваў уласную педагагічную сістэму і напісаў галоўную філасофскую працу.

Праграма распачнецца арт-батлам у 18.00, яго тэма — сусвет унутры кожнага мастака. Мастакі на вачах у гледачоў будуць працаваць над творамі візуальнага мастацтва, распрацоўваючы стылістыку футурызму, супрэматызму, трэш-арта.

Вынікі батла падвядзе экспертная рада ў 21.00.

У 18.00 адкрыецца выстава плакатаў і арт-аб’ектаў студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Экспазіцыя «Віцебск. Тут быў УНОВІС» пакажа, як на кафедры дызайну і моды ў навучальным працэсе рэалізуюць створаную Малевічам праграму УНОВІС.

У 19.00 на лекцыі-перформансе «Малевіч навыварат» раскажуць пра час, калі ў Віцебску працавала творчая лабараторыя мастака-авангардыста, таксама пра тое, што такое колер і аб’ект у мастацтве. Фармат лекцыі-перформансу быў рэалізаваны Казімірам Малевічам у 1920 годзе, калі ў Віцебску адбыўся вечар Малевіча, дзе дыскутавалі пра тое, што такое сучаснае мастацтва, а пасля паказалі футурыстычную оперу «Перамога над сонцам» з дэкарацыямі і касцюмамі Казіміра Малевіча.

Гасцей запросяць у «Лабірынт Малевіча». Выстава-перформанс з такой назвай вядзе на лесвіцу старога будынка Цэнтра культуры.

Прастору ўпрыгожаць карціны з галерэі арт-батла і Фонду маладзёжнага тэатра «Кола». Выстава будзе размяшчацца на лесвіцы, і светлавых прыбораў на ёй не будзе.

Медыяперформанс «М-Адысея» аўтар праекта музыка і гукарэжысёр Сяргей Цвікі называе тэхнічным эксперыментам з часам і прасторай. Гэты аўдыявізуальны эксперымент створаны на аснове палявых запісаў, пераплеценых з выпадковымі алгарытмамі лічбавых і аналагавых машын, якія кіруюцца чалавекам.

Завершыць праграму ночы мастацтва ў Віцебску гонг-перформанс «Вока Буры». Удзельнікі змогуць звярнуцца да сваіх унутраных вобразаў у «Месцы цішыні». Спакой унутры шторму — так апісваюць асноўную тэму медытатыўнай часткі.

Мультыжанравы фестываль #СУПРЕМSTORM_ноч прысвечаны творчаму аб’яднанню УНОВІС і 145-годдзю з дня нараджэння Казіміра Малевіча.

Квіткіпа спасылцы альбо у касах горада.

Дата: 29 лютага

Пачатак у 18.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр культуры «Віцебск», вул. Маякоўскага, 1, Віцебск.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: