Фестываль SPRAVA пераносіцца на наступны год

Главное
Sprava 2022. Фота Тарас Тарналіцкі.

Пра перанос культавага фестывалю арганізатары паведамілі ў сацсетках. Але паабяцалі кампенсацыю.

«Гэта было няпростае рашэнне, якое мы вымушана прынялі і са скрыпам у душы паведамляем вам. Вам, нашым любімым і дарагім гасцям і ўдзельнікам, валанцёрам і партнёрам, суседзям, людзям, без якіх фестывалю  не адбылося б. Нам вельмі прыемна атрымліваць вашу ўвагу і паведамленні, поўныя любові і пяшчоты. Хочам падзяліцца пяшчотай у адказ і падзякаваць вам. Да сустрэчы ў 2024-м!

І ў гэтым годзе нешта будзе…

Хутка падзелімся нашымі планамі на гэтае лета, далёка не разыходзьцеся«.

SPRAVA пазіцыянуецца як міжнародны фестываль-узаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі. «Павага, сумленны абмен з месцам, якое дасталося нам у спадчыну — і ёсць адна з асноўных задач SPRAVA. Быць дарэчнымі і ўдзячнымі ўнікальнаму і багатаму асяроддзю, у якім стагоддзямі збіраліся глеем, цаглінамі і магіламі любоў і боль«, — напісана ў маніфесце фэсту, арганізаванага мясцовымі жыхарамі ў 2017 годзе на паўвостраве Чарэйскага возера.

На фестывалі выступаюць беларускія і замежныя выканаўцы, праходзяць майстар-класы, ладзяцца арт-праекты, выставы, экскурсіі і рэзідэнцыі.

У мінулым годзе фестываль аказаўся надзвычай папулярным, квіткі разыходзіліся ўмомант.

Вось тут фотасправаздача з леташняга мерапрыемства.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: