Конкурс рукапісаў «Шуфлядка» — гэта магчымасць для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры, і для тых, хто стала піша, але не мае цяпер магчымасці выдавацца.
Конкурс арганізаваны беларускім фестывалем інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў наступных мэтах:
- падвысіць цікаўнасць шырокага кола чытачоў да беларускай кнігі, найперш да масавых жанраў;
- падтрымаць аўтараў, якія хацелі б выдавацца па-беларуску;
- паспрыяць падтрымцы беларускага кнігавыдаўніцтва.
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
- творы для дзяцей і падлеткаў;
- нон-фікшн і дакументальная проза;
- дэтэктыў, фантастыка, прыгоды, фэнтэзі.
Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца выданне рукапісу-пераможцы папяровай кнігай. Выданне кніг пераможцаў будзе арганізаванае на ўмовах тэндару для выдавецтваў.
Уся камунікацыя адбываецца праз афіцыйную пошту конкурсу [email protected].
Тут пра умовы конкурсу.
Рэгістрацыя тут.
Дэдлайн: 18 лютага 2024 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
У мастачкі і даследчыцы Лесі Пчолкі выйшла «адкрытая» кніга пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу 16:46
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: