Фестываль дзіўнай беларускай музыкі ў Варшаве збярэ грошы на адпачынак дзецям беларускіх палітвязняў і прэзентуе вінілавую плытку

Культура

Дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System адбудзецца ў варшаўскай прасторы Kwadrat Praski 1 чэрвеня. На ім будзе прэзентавана вінілавая плытка з аднайменнай рэйв-складанкай ад беларускіх электронных прадзюсараў. У Міжнародны дзень абароны дзяцей арганізатары фестывалю — музычная супольнасць Belarus Outside Sound System — прапануюць усім жадаючым паслухаць жыўцом самую незвычайную беларускую музыку і ў падзяку пакінуць данат на летні адпачынак дзецям палітвязняў. Па словах арганізатараў, асабліва шчодрыя данатары атрымаюць унікальны вініл у падарунак. 

Кожны з 14 артыстаў на фэсце будзе прэзентаваць сваю праграму ці новы складнік лайф-выступу. Света Бень выступіць супольна з Сяргеем Навіцкім у новым электронным праекце пад назвай WTBSK, а Анастасія Рыдлеўская ўпершыню выступіць жыўцом. Таксама на фэсце выступяць Сяргей Пукст са сваім праектам Георгій Дабро, Ганна Жданава, Domsun, PocketRave і Syntrig. Дыджэй-сэты адыграюць Papa Bo Selektah, Schmoltz, Kornej, Eye-Q, Scarlett і Uhead.

Belarus Outside Sound System — гэта дабрачынны гастралюючы музычны рух, які падтрымлівае беларускіх пазажанравых артыстаў у эміграцыі і прыцягвае ўвагу да сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі.

У лютым 2024-га каманда выдала складанку аўтэнтычных электронных трэкаў ад беларускіх прадзюсараў, у якіх яны паразважалі на тэму пошукаў нацыянальнай ідэнтычнасці. Для стварэння аднаго з трэкаў — MK420 — яго прадзюсар, схаваны за псеўданімам DJ Shos, выкарыстаў запіс голасу і флейты Марыі Калеснікавай. Спецыяльна да фэсту каманда Belarus Outside Sound System рыхтуе лімітаванае выданне складанкі на вініле, каб распаўсюдзіць яго па свеце.

Сабраныя данаты будуць перанакіраваныя на збор, арганізаваны ў межах традыцыйнай дзіцячай акцыі супольным праектам беларускіх фондаў «Хуткая гуманітарная дапамога».

Старонка фестывалю ў Фэйсбуку тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: