Дзе і як заўтра пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў»?

Культура
Фота: facebook/nierasstralianyja

У апошнія дні кастрычніка мы аддаем пашану памяці беларускім літаратарам, фізічна знішчаным у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Традыцыя праводзіць «Ноч паэтаў» пачалася з ідэі чытаць вершы расстраляных літаратараў, перарасла ў малітву за Беларусь ў Курапатах каля Крыжа пакуты, дзе зачытвалі прозвішчы рэпрэсаваных, дэкламавалі вершы, прамаўлялі і спявалі.

Цяпер імпрэзы праводзяцца беларускімі дыяспарамі ў розных кутках свету. Пацікавіліся, у якіх фарматах пройдуць ушанаванні памяці забітых паэтаў вечарам 29 кастрычніка.

Далучыцца да імпрэзы можна, знайшоўшы свой горад на адмысловай мапе на сайце праекта.

Дзе і як заўтра пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў»?
У Варшаве літаратурныя і літаратурна-музычныя вечарыны пройдуць ў Музеі Вольнай Беларусі, у Беларускім Моладзевым Хабе, у каворкінгу Free Belarus Center.

А таксама такога кшталту імпрэзы адбудуцца ў Лодзі, Кіеве (тут і тут), Таліне, Батумі, Тбілісі, Празе, Берліне (квіткі тут), Нью-Ёрку (рэгістрацыя тут) і анлайн для беларусаў Канады.

Некаторыя імпрэзы пройдуць на адкрытым паветры. Беларусы збяруцца каля знакавых месцаў розных гарадоў. Акцыя памяці да Ночы паэтаў пройдзе ў Бела-Падляску каля помніка сібіракоў і ў Шчэціне. У Кракаве збор удзельнікаў адбудзецца каля Дрэва вольнасці перад Ягелонскім універсітэтам. Яно расце на глебе, якую прывезлі з месцаў масавых рэпрэсіў, у тым ліку Курапатаў. У Торуні — каля помніка Каперніку, а ў Вільні — каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду.
У Любліне плануюць наведаць муралы, прысвечаныя беларускім пратэстам 2020 года і месцы памяці пра паўстанцаў 1863 года.

Акрамя літаратурна-музычных вечарын ладзяцца тэматычныя канцэрты і паказы спектакляў.

У Беластоку пройдзе канцэрт Вольнага хору «Я не вінаваты». Ён адбудзецца ў знакавым месцы — у музеі Памяці Сібіры. Упершыню падчас канцэрта Вольны Хор выканае першы неафіцыйны гімн Беларусі, які з’явіўся на пачатку ХХ стагоддзя: «Беларуская марсельеза» («Ад веку мы спалі…») на словы Аляксандра Мікульчыка ў апрацоўы Галіны Казіміроўскай.

Дзе і як заўтра пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў»?

У Гданьску пройдзе тэатральна-музычная дзея з удзелам зорак беларускага тэатра Зоі Белахвосцік і Валянціны Гарцуевай.

У Варшаве пакажуць музычны спектакль «Жоўты пясочак» у жанры тэатру ценяў ад сямейна-сяброўскага праекту «Батлейка+» і Хора вольных беларусаў «Гук Цішы» паводле аднайменнага апавядання Васіля Быкава.

Дзе і як заўтра пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў»?

Таксама ў Варшаве адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма «Лес», які апавядае некалькі рэальных гісторый сталінскіх рэпрэсій на Гомельшчыне ў 1930-х. Адна з іх — пра гомельскага чыноўніка, які перажыў расстрэл у сумнавядомым Навабеліцкім лесе пад Гомелем. У фільме выкарыстаны архіўныя відэа- і аўдыёматэрыялы, на якіх відавочцы расказваюць пра падзеі 1930-х гадоў.
Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з рэжысёркай фільма Марыяй Булавінскай, акцёрам-купалаўцам Алегам Гарбузам, які выканаў ролю галоўнага героя фільма, і даследчыкам сталінскіх рэпрэсій Ігарам Станкевічам.

У Сопаце пройдзе спектакль-канцэрт «Расстраляныя. Ахвярам чорнай ночы 1937» рэжысёркі Жэні Давідзенка. Ён заснаваны на трагічных падзеях «Чорнай ночы», але глыбей закранае лёсы тых, чыё жыццё і творчасць былі знішчаныя таталітарнай машынай улады.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: