Вечар светлай памяці і пашаны пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі з нагоды Ночы (не)расстраляных паэтаў

Культура

29 кастрычніка Музей Вольнай Беларусі запрашае ўсіх, хто хоча пачытаць свае любімыя творы (не)расстраляных паэтаў. Альбо проста, закруціўшыся ў плед, паслухаць пяшчотную плынь беларускай паэзіі, змяніць тлумлівы бег сучаснага жыцця на пошчак вершаў і прыязнае плячо побач.

Будзе ўтульная атмасфэра, цёплы глінтвейн і зорнае неба над галавой.

Цёплым сяброўскім колам мы збяромся, каб пачытаць вершы тых, у каго гэты голас быў адабраны. Голас вершам дадуць прафесійныя акторы, перфарматары, грамадскія дзеячы, а таксама гледачы.

Вершы будуць гучаць у суправаджэнні кампазітара і выканаўцы Іллі Семашкевіча.

У праграме: вершы, глінтвейн (0°), жывы гук і зорнае неба.

Мы зробімся іхнімі галасамі, мы будзем іхнімі слухачамі.

Дата: 29 кастрычніка

Час: 19:00.

Месца: Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11; Warszawa).

Уваход вольны

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: