Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

Главное
Андрэй Куціла на кінафестывалі ў Загрэбе. Фота: сацсеткі фэсту.

Дакументальная карціна «Лісты» («Лісты з маўклівай краіны») беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы трапіла ў праграму Венецыянскай Мостры — аднога з найбуйнешых кінафестываляў свету.  Каманда форуму сёння назвала ўдзельнікаў праграмы.

Стужка, прысвечаная палітвязням, будзе паказана ў секцыі Venice Open (па-за конкурсам), але ўдзел у адным з трох найвядомейшых сусветных кінафестываляў «класа А» — вялікі поспех для беларускага кіно. Фільм створаны ў капрадукцыі: Польшча, Германія, Літва.

Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

Да гэтага ў праграму Мостры трапляла карціна Ігара Дабралюбава «Іван Макаравіч»  і «Ідзі і глядзі» Элема Клімава паводле твораў Алеся Адамовіча, створаныя ў часы савецкага беларускага кінематаграфа. «Лісты» стануць, бадай, першым дакументальным фільмам ад аўтара незалежнай Беларусі, паказаным у Венецыі.

Над дакументальнай поўнаметражнай стужкай Андрэй Куціла працаваў больш за пяць гадоў. Яна распавядае пра сузвязь беларускіх палітзняволеных з роднымі праз муры турмы — як гэта тонкая сувязь трымаеццца праз лісты.

Андрэй Куціла — беларускі дакументаліст, вядомы такімі карцінамі як: «Стрыптыз і вайна», Summa, «Абдымкаў трэба мне тваіх», «Святая вада», «Калі кветкі не маўчаць». Лаўрэат шматлікіх міжнародных і нацыянальных кінафорумаў, сузаснавальнік Беларускай незалежнай кінаакадэміі. З 2020 года жыве ў Лодзі.

Венецыянскі кінафестываль пройдзе з 2 па 12 верасня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.