Для беларускіх тэатральных праектаў шукаюць сталае памяшканне ў Варшаве

Культура
Фота ілюстрацыйнае

Фундацыя INEXKULT пры падтрымцы творчага асяроддзя і шырокіх колаў беларускай публікі просіць вылучыць памяшканне на тэрыторыі Варшавы, дзе мог бы весці сваю дзейнасць беларускі тэатр, адкрыты для ўсіх незалежных беларускіх калектываў, што працуюць у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах.

«Маючы прастору і працуючы як партнёры, мы зможам больш, але перш за ўсё, зможам дамаўляцца міжасобку і засяроджвацца на творчых планах, — паведамляецца ў сацсетках фундацыі. — Новая тэатральная прастора будзе адкрытай для разнастайных ініцыятыў і дыскусій. Гэта будзе месца для сустрэч, імпрэзаў, адукацыі, навукі і вольнага часу. Месца, створанае супольнымі намаганнямі пры падтрымцы сяброў«.

Падпісаць петыцыю з просьбай вылучыць памяшканне можна будзе перад усімі спектаклямі INEX ФЭСТ і Тыдня беларускага тэатра ў TR Warszawa ў жніўні, а таксама ў наступных месцах:

  • Бар Karma crew Warsaw (Aleja 3 Maja, 15, Warszawa)
  • BackDoor Bar Warszawa (Chmielna, 7/9, Warszawa)

Спіс месцаў для збору подпісаў будзе пашырацца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: