Ціханоўская заклікала скончыць справу Кастуся Каліноўскага

Новости
Фото: tsikhanouskaya.org

Святлана Ціханоўская запісала зварот з нагоды дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года на беларускіх землях, якія ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Яна адзначыла, што барацьба працягваецца да гэтага часу, і заклікала скончыць справу паўстанцаў.

Прыводзім тэкст яе прамовы, апублікаваны Офісам палітыка.

«Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё за тое, каб беларусы маглі мець самастойную дзяржаву, самі вырашаць свой лёс, з кім сябраваць і як жыць. Але не Каліноўскі пачынаў гэтую барацьбу – ён працягваў тое, што рабілі да яго іншыя выбітныя беларусы.

І хоць Беларусь у 1991 годзе атрымала незалежнасць, гэтая барацьба, як мы бачым, не скончылася. Беларусь пад пагрозай – бо Лукашэнка, які атрымаў уладу, лічыць Беларусь сваёй персанальнай тэрыторыяй.

Гэтую барацьбу вёў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, дзеячы БНР і дэпутаты незалежнасці, Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава. Гэтая барацьба нібыта перадаецца ад аднаго пакалення да іншага. І я вельмі хачу, каб мы не перадавалі нашую барацьбу наступнаму пакаленню. Каб нашыя дзеці ўжо жылі ў свабоднай Беларусі і толькі з падручнікаў па гісторыі ведалі, што такое акупацыя, рэпрэсіі, катаванні ў турмах, палітвязні. Каб мы сталі пакаленнем, якое перамагло дыктатуру.

Мы мусім скончыць справу Кастуся Каліноўскага».

Чытайце таксама:

«Кастусь Каліноўскі — гэта ўжо хутчэй адлюстраванне нас саміх у наш час»: сучаснікі — пра вядомую постаць

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: