Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска трапіла ў рэанімацыю

Культура
Надзея Ясмінска. Фота: сацсеткі

Пісьменніца Надзея Ясмінска патрапіла ў рэанімацыю пасля экстранай аперацыі. «Такія справы, што я ўжо дзясяты дзень у рэанімацыі. Пасля экстранай аперацыі не працуюць ныркі. Але я трымаюся і не губляю надзеі», — у фэйсбуку перадаюць словы пісьменніцы.

У сацсетках чытачы зычаць ёй хуткага выздараўлення.

Надзея Ясмінска нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе. Піша для дзяцей на беларускай і рускай мовах.

У 2006 годзе напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006). Першай асобнай кніжкай пісьменніцы стаў зборнік фэнтэзі-вершаў «Зялёныя песні Эрмінтыі», выпушчаны беларускім выдавецтвам «Галіяфы» ў 2012 годзе.

У 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў зборнік казак для дзяцей «Сем ружаў» — другая кніга з цыклу «Хронікі густога лесу». Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі» ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне (мастак — Кацярына Дубовік).

Сярод папулярных кніг пісьменнцы: «Сподачак для цмока», «Чаму Меша не мае хаты», «Як Меша знайшоў хвост», «Кусь-кусяндра», «Пацеркі і кроплі», «Надзвычайны дзень народзінаў», «Заклінальнік аднарогаў».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.