У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»

Культура
Уладзімір Басалыга. Мірскі замак. 1981.

У пачатку сакавіка ў галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава графікі Уладзіміра Басалыгі. На ёй паказалі больш за 40 работ з творчай спадчыны мастака — аўталітаграфіі, афорты і графічныя аркушы, створаныя пры дапамозе каляровых і вугальных алоўкаў, тушы, пастэлі.

Уладзімір Басалыга (1940-2020) належыць да пакалення мастакоў-адраджэнцаў, якое стварала нацыянальную школу графікі сучаснага беларускага мастацтва.

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»
Уладзімір Басалыга. Серыя літаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977–2009). Фота: skyscrapercity.com

Творца нарадзіўся ў Слуцку, але ў дзяцінстве жыў у вёсцы. У хаце вісеў дыван Алены Кіш, які інтрыгаваў яго настолькі, што сніўся па начах. Калі ён стаў сябрам Саюза мастакоў і ўзначаліў камісію па рабоце з народнымі майстрамі, то вырашыў адшукаць звесткі пра аўтарку гэтых загадкавых твораў. Прозвішча яе было тады невядомае. У 1978 Басалыга стаў адным з арганізатараў выставы Алены Кіш у Палацы мастацтва, а 13 дываноў было перададзена Заслаўскаму музею.

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»
Уладзімір Басалыга. Серыя літаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977–2009). Фота: skyscrapercity.com

У 1970-х мастак актыўна працаваў у кніжнай графіцы, але вядомасць яму прынеслі станковыя творы: серыя літаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977–2009). Аркушы з гэтай серыі шмат разоў выстаўляліся, друкаваліся на паштоўках, плакатах, у кнігах і школьных падручніках.

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»

Гэты цыкл Басалыга распачаў па парадзе Уладзіміра Караткевіча, які тонка распазнаў характар  адоранасці творцы. А мастак адчуў у гэтай працы сваё пакліканне зафіксаваць тое, што знікае, разбураецца на вачах — помнікі архітэктуры ІІ-ХІХ стагоддзяў. «Яны стаяць, — расказваў Басалыга, — і, быццам хворы, занядбаны чалавек, просяць: «Дапамажыце!» А як я мог іх абараніць? Толькі сваім мастацтвам».

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»
Уладзімір Басалыга. Серыя літаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977–2009). Фота: skyscrapercity.com

Мастак распачаў серыю ў няпростыя для нацыянальнай культуры часы. І ў выніку стварыў своеасаблівую візуальную энцыклапедыю помнікаў дойлідства.

У аснове кожнага аркуша – архітэктурны краявід, выкананы ў рамантычнай стылістыцы, які мастак абрамляў дэкаратыўнай рамкай са стылізаванымі кветкамі што нагадвала традыцыю народнага дывана. Дадаваў подпіс і час стварэння помніка.

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»
Уладзімір Басалыга. Серыя літаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977–2009). Фота: skyscrapercity.com

На выставе ўпершыню паказваюць малюнкі архітэктурных помнікаў, якія мастак выконваў у выніку падарожжаў па гістарычных мясцінах. Малюнкі дазваляюць больш глыбока зразумець творчыя пошукі аўтара, якія папярэднічалі стварэнню вялікіх літаграфій.

У Мінску адкрылі выставу графіка Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі Радзімы»
Уладзімір Басалыга. Касцёл у вёсцы Ішкальдзь. 1981. Фота: сацсеткі.

Яшчэ адна серыя Уладзіміра Басалыгі — «Ахяры духоўнага Чарнобыля» — прысвечана хрысціянскім святыням, якія былі знішчаны ў ліхалеццях войн, а таксама ў часы заняпаду рэлігійных традыцый. У графічных аркушах паўсталі страчаныя драўляныя і каменныя бажніцы яго роднай Случчыны, звесткі пра якія мастак рупліва збіраў з розных крыніц. Часам выяў гэтых помнікаў не захавалася, і тады Басалыга ўзнаўляў іх паводле пісьмовых апісанняў.

Работы з гэтай серыі створаны ў апошнія гады жыцця мастака.

Выстава будзе працаваць па 19 красавіка 2026 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости