На YouTube з’явіўся лайв песні «Дэдлайн» гурта «Пятля Прыхільнасці». Здымкі рабіліся на леташнім канцэрце ў Варшаве.
Захавала жывое выканенне аднаго з хітоў беларускага постпанк-гурта ў варшаўскім клубе NIEBO ў 2024 годзе кампанія «Krok films».
Нагадаем, што 24 кастрычніка ў Вільні распачнецца фінальнае гастрольнае турнэ калектыву. Яно будзе доўжыцца тры месяцы і ахопіць 23 гарады ў 15 краінах: Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Германія, Францыя, Партугалія, Грузія, Арменія, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Сербія, Італія, Нідэрланды.
Тур аднога з найбольш папулярных гуртоў Беларусі называюць апошнім у дадзеным складзе, бо вакаліст, аўтар і музыка Ілья Чарапко-Самахвалаў плануе сысці з бэнду.
У верасні музыка паведаміў, што пакідае «Пятлю», бо працуе над уласным праектам і хоча прысвяціць яму ўвесь свой час. Але ў выніку перамоў усё ж такі вырашыў застацца на час запланаванага турнэ.
Канфлікт у гурце падагрэў попыт на магчыма апошнія выступы: на шматлікія канцэрты квіткі Early bird (раннія квіткі па найбольш прыветлівым кошце) ужо даўно раскуплены.
На варшаўскі канцэрт, які адбудзецца 22 лістапада, даступныя за 130 злотых і вышэй.
Даведацца пра ўсе гарады фінальнага тура можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Стаў лайк калі знайшоў сабе на відэа.
Стаў два лайкі калі пойдзеш на канцерт у Варшаве у лістападзе