Пра сыход з гурта «Пятля Прыхільнасці» музыка расказаў у Instagram.
«Асноўнай прычынай з’явiлася жаданне рухацца далей і перайсці на наступны ўзровень, — напісаў музыка. — Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і збіраюся прысвяціць яму ўвесь свой час.
Як нядаўна сказаў мой сябар Міцёк: «Новае, новае і новае. Таму што ўвесь час жыць у чымсьці даўно перажаваным становіцца не вельмі весела і не вельмі цікава. Не абавязкова нават перажаваным, можа ўжо і перавараным»
«Вельмі сумна і шкада. Гурт цяпер на гістарычным піку. Спадзяюся, будуць і новыя праекты і гурт «Пятля Прыхільнасці» таксама яшчэ вернецца. Дзякуй за творчасць у любым разе!», «Што ж … Сумная навіна, але спадзяюся, што гэта правільнае рашэньне і ў далейшым мы пачуем новыя творы ад сапраўды таленавітага музыкі», — пішуць у каментарах прыхільнікі гурта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram