У Познані пройдзе кніжны кірмаш з удзелам беларускіх выдавецтваў

Культура
Фота: reform.news

13-15 сакавіка ў Познані адбудзецца кніжны кірмаш, дзе можна будзе пагартаць кнігі, пазнаёміцца з выдавецтвамі, набыць навінкі і сустрэцца з аўтарамі.

У кірмашы бяруць удзел выдавецтвы: Arche, Gutenberg Publisher, Kamunikat.org, Кніжны вырай, Мяне Няма, Полацкія лабірынты, RozUM Media, SayBeat, Skaryna Press

Расклад прэзентацый і аўтограф-сесій:

Пятніца, 13 сакавіка

12:00 — 13:00 — прэзентацыя кнігі Севярына Квяткоўскага «Мы ідзем на марш!» (павільён 8, сцэна).

13:00—14:00 — аўтограф-сесія Севярына Квяткоўскага (павільён 8A, стэнд 24).

16:00 — Уладзімір Арлоў «Каласы пад сярпом тваім» — кніга для кожнага беларуса» (павільён 7, сцэна ў зале F).

17:00 — Прэзентацыя кнігі Антона Бяляева «Як я правёў гэтае лета» і размова з аўтарам (павільён 7, сцэна ў зале F).

Субота, 14 сакавіка

14:00—16:00 — аўтограф-сесія Валянціна Вяркеева. Аўтар падпісвае кнігу «Вера — дачка флібусцьера» (павільён 8А, стэнд 24).

17:00 — прэзентацыя манаграфіі Кшыштафа Пяткевіча (павільён 7, сцэна ў зале F).

17:00—18:00 — аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова (павільён 8A, стэнд 24).

18:00 — вечар паэзіі: Андрэй Хадановіч чытае польскіх паэтаў (Шымборскую, Мілаша, Галчыньскага) у беларускіх перакладах (павільён 7, сцэна ў зале B).

Нядзеля, 15 сакавіка

14:00 — прэзентацыя кнігі Дар’і Рак «Я/МЫ — Эміграцыя» і абмеркаванне тэмы з аўтаркай (сцэна ў Ліпавай Алеі).

Графік працы кірмаша:

пятніца — 10:00-18:00

субота — 10:00-19:00

нядзеля — 10:00-16:00

Адрас: ul. Głogowska 14, Poznań

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.