У суботу ўвечары, 23 мая, на Нацыянальным стадыёне ў Бухарэсце (Arena Națională) адбыўся маштабны канцэрт беларускага спевака Макса Каржа, які сабраў больш за 40 тысяч гледачоў з больш як 50 краін свету. Шоў прайшло пры ўзмацненых мерах бяспекі, а праваахоўнікі выкарыстоўвалі для кантролю верталёт, дроны і біяметрычныя сканеры.
Як паведамляюць румынскія СМІ, у прыватнасці выданне B365.ro і тэлеканал Antena 3 CNN, канцэрт суправаджаўся не толькі шалёнай энергетыкай, але і сур’ёзнымі інфармацыйнымі правакацыямі ў сеціве.
Атака дэзінфармацыі перад пачаткам шоу
Яшчэ да таго, як стадыён адчыніў дзверы для фанатаў, вакол падзеі пачала распаўсюджвацца маштабная хваля фэйкаў. Нацыянальнае агенцтва навін Румыніі AGERPRES паведаміла, што ў суботу ўдзень (а 15:34) Генеральная жандармерыя краіны была вымушана выступіць з тэрміновым афіцыйным папярэджаннем аб кампаніі дэзінфармацыі.
У сацыяльных сетках пачалі вірусавацца жудасныя кадры сутыкненняў і пагромаў, якія выдавалі за «падзеі вакол канцэрта Каржа ў Бухарэсце». Насамрэч, як высветлілі праваахоўнікі, гэтыя відэа былі зняты падчас футбольнага матчу ў Францыі.
«Гэтыя матэрыялы распаўсюджваюцца ў фальшывым кантэксце, каб стварыць блытаніну і паніку. Просім грамадзян правяраць крыніцы інфармацыі і карыстацца толькі афіцыйнымі звесткамі, бо падобныя ўкіды ўзмацняюць непатрэбную напружанасць у грамадскім прасторы», — заявілі ў Жандармерыі Румыніі.
Узмацнены кантроль і біяметрыя
Праз вопыт мінулых стадыённых шоў выканаўцы ў Еўропе, румынскія ўлады абвясцілі высокі ўзровень гатоўнасці. Прэс-сакратар Жандармерыі Румыніі Ана Марыя Буркі заявіла, што вакол стадыёна былі прыняты ўсе неабходныя меры бяспекі.
На месцы працавалі конныя экіпажы жандармерыі і кінолагі са спецыялізаванымі сабакамі для выяўлення выбуховых рэчываў і забароненых субстанцый. На пунктах пропуску былі ўсталяваны тэхнічныя комплексы для сканавання біяметрычных дадзеных, а сітуацыю з паветра маніторылі з дапамогай дронаў і верталёта.
Інцыдэнт з рэквізітам на сцэне
У выніку падзея на стадыёне прайшла без маштабных беспарадкаў, аднак не абышлася без пазаштатнай сітуацыі на сцэне. Падчас выступу адзін з запланаваных піратэхнічных эфектаў шоў выйшаў з-пад кантролю, з-за чаго загарэлася частка сцэнічнага рэквізіту артыста. Пажарныя з брыгады ISU-BIF, якія дзяжурылі на Arena Națională, імгненна патушылі агонь вогнетушыцелямі. Бяспека гледачоў не пацярпела, і канцэрт працягнуўся.
@sleepytrosha
Афіцыйная медыцынская зводка
Экстранныя службы горада паведамілі, што да 20:00 на стадыёне было зафіксавана 15 зваротаў па медыцынскую дапамогу. Пацыентам фіксавалі дробныя драпіны і скаргі на боль у нагах пасля актыўнага слэму. Ніводнаму чалавеку шпіталізацыя не спатрэбілася.
«Большасць інтэрвенцый былі звязаны з галавакружэннем і стратай прытомнасці (ліпатыміяй) з-за духаты, а таксама дробнымі драпінамі і скаргамі на боль у нагах пасля актыўнага слэму», — паведамілі ратавальнікі.
Падтрымка Украіны
У сацыяльных сетках TikTok і Instagram прама цяпер вірусуюцца тысячы відэаролікаў пад хэштэгам #maxkorzh, дзе фанаты дзеляцца захапленнем ад шалёнай энергетыкі і супольнай атмасферы мінулай ночы. Гэтаксама шоу запомнілася тым, што ў пэўны момант публіка на канцэртце пачала скандаваць «Украіна! Украіна!». Гэта доўжылася некалькі хвілін.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
