Студыя дзіцячай творчасці «Купалінка» арганізавала традыцыйнае святкаванне Купалля на Вісле.
22 чэрвеня на Пражскім пляжы Варшавы сабраліся людзі, каб адзначыць старажытнае свята Купалле. Фармат кожны абіраў сам: хтосьці зладзіў пікнік сяброўскім колам, іншыя бралі ўдзел у конкурсе народных строяў ці латарэі. Можна было паласавацца адмысловым зефірам і нават набыць кнігу. Закончылася свята пусканнем вянкоў па Вісле і скокамі праз вогнішча.






Последние новости
Подросток погиб в Бресте 19:16

