Беларускія даследчыкі вярнулі з небыцця імя яшчэ адной ахвяры камуністычнага тэрору

Культура
Фрагмент дакумента, які дапамог знайсці звесткі пра Васіля Аўсейчыка, расстралянага ў 1937 годзе. Крыніца: сайт Ay.by.

Беларускаму інстытуту публічнай гісторыі ўдалося вярнуць з забыцця імя яшчэ аднога жыхара Беларусі, які быў расстраляны НКВД у 1937 годзе. Ураджэнец вёскі Рожкі (цяпер Гродзенская вобласць) Васіль Аўсейчык быў арыштаваны ў межах так званай «Польскай аперацыі» 10 верасня 1937 года і асуджаны за шпіянаж да вышэйшай меры пакарання. Першапачаткова звесткі пра невядомага чалавека выпадкова знайшлі на айнлайн-аўкцыёне Ay.by, падзялілася каманда незалежнай інстытуцыі.

Крыніцай каштоўнай інфармацыі стаўся Пратакол ператрусу ў Аўсейчыка Васіля Іванавіча, які даследчыкі выявілі на сайце. Лот да гэтай пары можна набыць за 50 рублёў.

«Ператрус адбываўся 10 верасня 1937 году, у Менску на вуліцы Фабрычна-завадская, 28. Яго праводзіў супрацоўнік НКВД БССР Нікіценка. У якасці панятых прысутнічалі Сохар П. і Бабчонак Канстанцін Аляксеевіч», — падзяліўся расшыфроўкай дакументу адмыслоўца Інстытута публічнай гісторыі.

Незалежная інстытуцыя праверыла імя ў адкрытых базах ахвяраў палітычных рэпрэсій і не адшукала звестак пра асобу.

Як заўважылі супрацоўнікі Інстытута, імя Аўсейчыка можа быць у базе неабгрунтавана рэпрэсаваных у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (налічвае 180 тысяч прозвішчаў). Але з 2018 года НАРБ пазапраўна схаваў яе ад грамадзянаў.

Лёс гэтага чалавека ўдалося ўстанавіць дзякуючы іншым крыніцам.

«Васіль Аўсейчык нарадзіўся ў 1894 годзе ў вёсцы Рожкі, цяпер Гарадзенская вобласць. Яго арыштавалі 10 верасня 1937 года ў межах так званай «Польскай аперацыі». 6 снежня 1937 г. Камісія НКВД і Пракуратуры СССР у складзе наркома Яжова і пракурора Вышынскага асудзіла Васіля Аўсейчыка па артыкуле 68 Крымінальнага кодэкса БССР (шпіянаж) да расстрэлу (пратакол №478). Прыгавор выкананы 29 снежня 1937 года, верагодна, у Менску.

Пасля Указа прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 16.01.1989 справа Аўсейчыка была спыненая праз адсутнасць складу злачынства», — падзяліліся знойдзенымі гісторыкі.

Зараз імя Васіля Аўсейчыка дададзена ў базы ахвяраў сталінскага тэрору.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: