Беларускі дыджэй і актывіст Papa Bo Selektah (Аляксандр Багданаў) прэзентаваў новы вулічны відэасэт — «MAPA marching DJ-set», ён запісаны ў цэнтры Познані.
«Беларускі вайб у руху — літаральна. Papa Bo Selektah пры падтрымцы Фундацыі «Кут» зрабілі вулічны DJ-сэт па маршруце MAPA беларускіх месцаў Познані — музыка, горад і людзі ў адным рытме», — прэзентуе відэасэт Аляксандр Багданаў.
Маршрут пачынаецца ў Fundacja KUT, праходзіць праз Barak Kultury і Plac Wolności, а завяршаецца каля бара My pod Sceną. Кожная кропка — гэта культурнае месца, звязанае з беларускім кантэкстам ці адкрытае да супрацы з беларускай супольнасцю. Падчас шэсця музыка гучыць у рэальным гарадскім асяроддзі, ператвараючы прагулку ў жывую гукавую акцыю, дзе горад становіцца сцэнай, людзі — бітам, а рух — асноўным мастацкім прыёмам.
«Гэта не канцэрт і не акцыя пратэсту. Гэта спосаб паказаць, што беларуская культура працягвае гучаць і развівацца там, дзе ёсць людзі, гатовыя слухаць і спрыяць адно аднаму», — кажа Papa Bo Selektah.
Праект «MAPA marching DJ-set» працягвае лінію ягоных легендарных выступаў на вуліцах Мінска ў 2020 годзе, калі Papa Bo выходзіў з мабільнай саўнд-сістэмай у двары і на плошчы, граў для людзей і ствараў моманты салідарнасці ў часе пратэстаў.
Фармат відэа-дыджэй-сэтаў ужо даўно папулярны ва ўсім свеце — шмат хто з дыджэяў стварае свае сэты ў прыгожых або нестандартных лакацыях. Але, як правіла, гэта стацыянарныя выступы, дзе ўсё адбываецца ў адным месцы і без кантакту з публікай.
Асаблівасць marching DJ-сэтаў Papa Bo ў тым, што гэта жывы рух па вуліцах, узаемадзеянне з рознай, часта выпадковай аўдыторыяй, і поўны экспромт. Гэта ўнікальны фармат у свеце DJ-відэакантэнту, які спалучае музыку, урбаністыку і сацыяльны кантэкст.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
У меня для вас, культурного фронта и Королевы Марго лично, предисловие к песенке Братiв Гадюкiних — Червона фiра Житт£вим шляхом рухалась Рiта, Смарагди й алмази сховав Хадiмков !!! Але ж безнадiя ще гiрше нiж смерть, Барвисте нещастя — така ось любофф !!! P.S. ждите куплетики с припевчиками и ничего не перепутайте )))