Праваабарончая арганізацыя «Беларускі ПЭН» апублікавала чарговы вынік дакументавання парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за першую палову красавіка 2023 года.
На 15 красавіка 2023 года ў няволі дзеячаў культуры – 135.
Фатограф, журналіст, літаратар Зміцер Баяровіч утрымліваецца ў СІЗА № 8 у Жодзіне.
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля распачаў разгляд новай крымінальнай справы актывісткі і публіцысткі Алены Гнаук.
Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт Скул» Дзмітрыя Юртаева.
У Гродне затрыманы літаратар і грамадскі дзеяч Віктар Сазонаў.
У Полацку паўторна арыштаваны кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік.
У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд паводле крымінальнай справы мінчан, якія ў сярэдзіне верасня 2022 года вывесілі вялікія нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома на вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску.
14 красавіка ў Гродне затрымалі і ў той жа дзень адпусцілі Кацярыну Шуст – уладальніцу дзіцячай беларускамоўнай прасторы-крамы «Шустры вожык». У сакавіку Кацярына Шуст 10 сутак знаходзілася пад адміністрацыйным арыштам.
13 красавіка стала вядома, што супрацоўніцу Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамару Джумантаеву звольнілі з працы падчас адбыцця арышту.
10 красавіка стала вядома, што ў вёсцы Варзяны Астравецкага раёна з могілак загінулых жаўнераў Віленскай брыгады Арміі Краёвай знікла памятная шыльда. На шыльдзе было напісана: «Могілкі польскіх партызанаў, якія загінулі 31.01.1944 г. у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі».
7 красавіка ў Гомельскім абласным судзе адбыўся суд у справе прымусовай ліквідацыі гісторыка-культурнага грамадскага аб’яднання «Наследие Полесья», якое займалася адраджэннем палаца Горватаў у Нароўлі і стварэннем культурнай прасторы «Даліна Анёлаў» у будынку былога мужчынскага кляштара цыстэрцыянцаў.
Усю хроніку можна паглядзець тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: