Reform.news

Беларускі гурт Naka вярнуўся ў медыяпрастору з кліпам на песню HUYOVO

Reform.news · 5 августа 2024, 15:43

https://reform.news/belaruski-gurt-naka-vjarnu-sja-medyjaprastoru-z-klipam-na-pesnju-huyovo/

HUYOVO — злы і востры камбэк ад беларускага гурта Naka сёння быў прэзентаваны на YouTube-канале калектыва. Лідарка і салістка вядомай рок-банды Анастасія Шпакоўская прызналася, што не з такой песняй хацела б вярнуцца праз чатыры гады.

«Апошні раз мы збіраліся поўным складам Naka ў 2020 годзе, калі рыхтаваліся да запісу новага сёмага поўнафарматнага альбома гурта, — адзначыла спявачка і аўтарка песень. — Альбома, які не выйшаў тады і не выйдзе пазней. Паміж тым альбомам і намі — кавід, рэвалюцыя і вайна… вайна, канца і края якой не відаць… Вядома, не так я сабе ўяўляла, не з такой песняй хацела бы вярнуцца праз чатыры гады, чатыры надзвычай страшных гады, але… маємо те, що маємо… цешыць толькі тое, што гэта сапраўды не апошняя песня гурта Naka», — напісала яна ў сацсетках.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий