Беларуская Рада культуры далучаецца да акцыі салідарнасці Дзень палітвязняў Беларусі і ладзіць паказ фільмаў, галоўным героем якіх з’яўляецца рэпрэсаваны мастак Алесь Пушкін.
Будуць глядзець:
- «Новае неба над новай краiнай» Вольгі Прусак;
- «Ліст з-за кратаў» — анімацыйны ролік па малюнках і лістах Алеся Пушкіна, з выкарыстаннем ілюстрацый Леры Лазук, рэжысёр — Anton Grishkevich.
- «Беларускі вальс». Сумесная польска-нарвэская дакумэнтальная тэлестужка рэжысэра Анджэя Фідыка (Andrzej Fidyk) намінаваная на прэстыжную прэмію Emmy Awards (тэлевізійны аналяг прэміі “Оскар”).
Уваход вольны, падчас сустрэчы будзе арганізаваны збор у падтрымку палітвязняў.
Алесь Пушкін напрыканцы сакавіка 2021 года вярнуўся з Кіева ў Беларусь, ведаючы, што на яго заведзена крымінальная справа. Неўзабаве пасля прыезду быў затрыманы і асуджаны на пяць гадоў калоніі строгага рэжыму за партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, які Пушкін выставіў у Гродне, і за перформанс, які ён правёў у Кіеве.
«Усяго ў турмах на сёння знаходзіцца 147 дзеячаў культуры (гэта толькі вядомыя факты, імаверна, іх болей). Культура знаходзіцца пад асаблівым прыцэлам рэжыму, яе знішчаюць мэтанакіравана і няспынна. Кожны дзень, — напісаў у сацсетках кіраўнік Рады культуры Сяргей Будкін. — Але магу ўявіць пры гэтым усмешку Алеся, які скажа так: «Яны зубы паламаюць аб нас, бо хіба можна знішчыць тое, што знішчыць немагчыма?!»».
Нагадаем, што мерапрыемства праводзіцца да Дня палітвязняў Беларусі, прымеркаванага праваабарончым цэнтрам «Вясна» да 21 траўня — дня смерці ў калоніі палітзняволенага Вітольда Ашурка.
Час: 20.05. 17:00.
Месца: Вільня, Гасцёўня BCC/Belarusian Council for Culture (Šv. Ignoto g., 5).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: