Беларуская фатографка Віялета Саўчыц удзельнічае ў выставе, прысвечанай трыццацігоддзю «Рэпарцёраў без межаў»

Культура
Фатаграфія Віялеты Саўчыц на выставе «Няма свабоды без свабоды прэсы».

Нямецкая секцыя міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) у 2024 годзе адзначае сваё 30-годдзе. RSF дакументуюць парушэнні свабоды прэсы і інфармацыі па ўсім свеце і інфармуюць грамадскасць аб тым, што журналісты і іх супрацоўнікі знаходзяцца ў небяспецы. Змагаюцца супраць цэнзуры і абмежавальных законаў аб СМІ, як анлайн, так і афлайн, а таксама аказваюць экстраную дапамогу журналістам і іх сем’ям, дзеля таго, каб пераследаваныя маглі працягнуць або аднавіць сваю журналісцкую дзейнасць.

Беларуская фатографка Віялета Саўчыц удзельнічае ў выставе, прысвечанай трыццацігоддзю «Рэпарцёраў без межаў»
Фрагмент экспазіцыі выставы «Няма свабоды без свабоды прэсы». Фота: Daniela Tobias.

У маі ў музейным цэнтры ў нямецкім горадзе Золінгене адкрылася фотавыстава пад назвай «Няма свабоды без свабоды прэсы», на якой прадстаўлены работы шасці міжнародных фотажурналістаў, якія вялі рэпартажы з М’янмы, Беларусі, Калумбіі, Кітая, Руанды і Егіпта. Работы ўзятыя з розных выданняў штогадовай фотакнігі «Фатаграфіі для свабоды прэсы».

Беларуская фатографка Віялета Саўчыц удзельнічае ў выставе, прысвечанай трыццацігоддзю «Рэпарцёраў без межаў»
Фрагмент экспазіцыі выставы «Няма свабоды без свабоды прэсы». Фота: Daniela Tobias.

Напрыклад, здымкі Віялеты Саўчыц, зробленыя летам 2020-га, былі змешчаны ў фотакнізе 2021 года. У гэтых фатаграфіях аўтарка задакументавала беларускія пратэсты. На адным з яе здымкаў маладая жанчына абдымае салдата — у знак пратэсту супраць дзяржаўнага гвалту.

Беларуская фатографка Віялета Саўчыц удзельнічае ў выставе, прысвечанай трыццацігоддзю «Рэпарцёраў без межаў»
Фрагмент экспазіцыі выставы «Няма свабоды без свабоды прэсы». Фота: Daniela Tobias.

Акрамя фатаграфій на выставе ёсць гістарычны раздзел з прадметамі калекцыі музея, якія засведчваюць, як мастакі змагаліся з цэнзурай і за свабоду слова.

Беларуская фатографка Віялета Саўчыц удзельнічае ў выставе, прысвечанай трыццацігоддзю «Рэпарцёраў без межаў»
Віялета Саўчыц на адкрыцці выставы. Фота: Daniela Tobias.

«Там, дзе незалежная журналістыка недапушчальная і дзе людзі не могуць свабодна выказваць сваё меркаванне, парушаюцца і іншыя правы чалавека, — паведамляе анатацыя да выставы. — Такім чынам, свабода інфармавання заўсёды з’яўляецца надзейным паказчыкам дэмакратычных умоў у краіне. Выстава закліканая падкрэсліць асаблівую важнасць незалежных СМІ для плюралістычнага і свабоднага грамадства і паказаць, што свабода прэсы не можа ўспрымацца як нешта, што само сабой разумеецца, а з’яўляецца каштоўным актывам, які неабходна абараняць».

Беларуская фатографка Віялета Саўчыц удзельнічае ў выставе, прысвечанай трыццацігоддзю «Рэпарцёраў без межаў»
Фрагмент экспазіцыі выставы «Няма свабоды без свабоды прэсы». Фота: Daniela Tobias.

Віялета Саўчыц была затрымана за журналісцкую працу ў ліпені 2020 года, а за асвятленне мітынгу 22 кастрычніка 2020-га была аштрафавана. Яна — аўтарка праекта «Шнары пратэсту», у якім яе героі расказваюць, які след на іхных целах пакінулі падзеі 9–11 жніўня і што значаць для іх гэтыя шнары. Гэты праект заняў трэцяе месца конкурсу «Вольнае слова» (2023).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: