Беларуская фатографка Кацярына Кузьмічова трапіла ў лік 16 фіналістаў грэчаскага фестывалю «Photofolios:25»

Культура
Фота з праекта Кацярыны Кузьмічовай "Бетоніўм". Выстава ва Уроцлаве ў 2024 годзе. Крыніца: Reform.news.

Праект беларускай фатографкі Кацярыны Кузьмічовай «Betonium» трапіў у лік 16 фіналістаў грэчаскага фотафестывалю «Photofolios:25». Адабраныя серыі аўтараў з усяго свету прымуць удзел у адмысловай выставе падчас галоўных падзей фестывалю ў Агрыніёне ў кастрычніку.

Праект «Betonium» беларускай фатографкі, якая зараз жыве ва Уроцлаве, даследуе ўзаемасувязь паміж сучаснай ідэнтычнасцю і архітэктурнай спадчынай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Кацярына засяроджвае ўвагу на панельных блоках — гэты бетонны «след» прасочваецца ў значнай посткамуністычнай гарадской прасторы: ад Мінска да Тбілісі.

Прыватнае-публічнае, мінулае-сучаснае — архітэктура з бетону як жывы асяродак, дзе вырастаюць пакаленні, змяняюцца генерацыі, культурныя эпохі. Які код яны ўтрымліваюць? І пра што здольны распавесці?

«Для мяне цікава, што людзі жывуць у дамах, створаных яшчэ ў савецкі час, але іх светапогляд і ідэалагічны складнік фарміруюцца ўжо ў іншым асяроддзі, чым сацыялістычны. У гэтай сітуацыі яны фарміруюць новыя гарадскія рытуалы, практыкі і сэнсы», — распавядае пра свой праект Кацярына.

Беларуская фатографка Кацярына Кузьмічова трапіла ў лік 16 фіналістаў грэчаскага фестывалю «Photofolios:25»
Фота з праекта Кацярыны Кузьмічовай «Бетоніум». Выстава ва Уроцлаве ў 2024 годзе. Крыінца: Reform.news.

Праект здымаўся ў 11 краінах былой жалезнай заслоны: Польшча, Славакія, Грузія, Эстонія, Сербія, Беларусь… Часам на фотаздымку выявы панельных дамоў адной краіны праецыруюцца на фіранкі на вокнах, дзвярах дома ў іншай краіне. Кацярына ссоўвае межы бетоннай утапічнай цывілізацыі.

Гэтаксама ў сваім праекце бетонным канструкцыям фатографка супастаўляе «чалавечыя скульптуры».

«З дапамогай «чалавечых скульптур» праект падкрэслівае дынамічнае ўзаемадзеянне паміж архітэктурай і яе жыхарамі. Падобна таму, як целы структуруюцца і перамяшчаюцца, ідэалогіі гарадскога планавання дзяржавы тонка фармуюць жыццё тых, хто жыве ў гарадах, убудоўваючы калектыўныя мары і памкненні ў бетон», — разважае аўтарка.

Беларуская фатографка Кацярына Кузьмічова трапіла ў лік 16 фіналістаў грэчаскага фестывалю «Photofolios:25»
Фота з праекта Кацярыны Кузьмічовай «Бетоніум». Крыінца: сайт фестывалю «Photofolios:25».

«Betonium» складаецца з некалькіх раздзелаў, у тым ліку дакументальнай і канцэптуальнай частак (перформанс, відэа). На фотафестывалі ў грэчаскім Агрыніёне гледачы ўбачаць частку праекта.

Photopolis Agrinio Photo Festival ладзіць у 7-мы раз у верасні-кастрычніку «Культурная асацыяцыя Photopolis». Форум арыентаваны галоўным чынам на сучасную фатаграфію і засяроджаны на даследчым і крытычным спосабе мыслення аб праблемах сённяшняй сацыяльнай рэальнасці. Падзея ўключае ў сябе персанальныя выставы, паказы кароткаметражных фільмаў, выставы па выніках конкурсу грэчаскіх фатографаў і міжнародных аўтараў, а таксама воркшопы, партфоліа-рэвю і іншыя імпрэзы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: