ЗША знялі санкцыі з часовай прэзідэнткі Венесуэлы

ЗША выключылі са санкцыйных спісаў часовую прэзідэнтку Венесуэлы Дэлсі Радрыгес. Адпаведнае абвяшчэнне апублікавала Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША.

Дэлсі Радрыгес з 2018 года з’яўлялася віцэ-прэзідэнткай Венесуэлы. Пасля захопу Нікаласа Мадуры ў пачатку года амерыканскімі вайскоўцамі яна стала часовай прэзідэнткай краіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што ў амерыканскага боку добрыя адносіны з Радрыгес.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!