Беларусь нарасціла імпарт расійскіх макаронных вырабаў

Беларусь нарасціла імпарт расійскіх макаронных вырабаў па выніках студзеня—ліпеня. Пра гэта сведчыць статыстыка, апублікаваная цэнтрам «Аграэкспарт» расійскага Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Паводле яго даных, пастаўкі расійскіх макаронных вырабаў у нашу краіну склалі 37 млн долараў. Гэта на 3,7 млн долараў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Рост аб’ёмаў імпарту ў вартасным выражэнні можа быць звязаны з ростам цэн. У студзені—ліпені ў цэлым РФ (без уліку краін ЕАЭС за ліпень) паставіла за мяжу 66 тыс. т макаронных вырабаў на суму каля 112 млн долараў. У вартасным выражэнні экспарт вырас на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, але ў натуральным выражэнні ён скараціўся на 8,3%.

У першую пяцёрку экспартных напрамкаў таксама ўвайшлі Казахстан (каля 26 млн долараў), Узбекістан (12 млн долараў), Азербайджан (больш за 6,5 млн долараў), Грузія (больш за 6 млн долараў).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!