Расія спыніла вываз у Беларусь 18 тон агуркоў з падробленымі дакументамі
Рэдакцыя Reform.news · 30 кастрычніка 2026, 16:35
https://reform.news/be/rasija-spynila-vyvaz-u-belarus-18-ton-agurko-z-padroblenymi-dakumentami/Пры праверцы партыі агуркоў супрацоўнікі Рассельгаснагляду выявілі, што іх перавозяць з падробленым сертыфікатам.
Аўтамабіль з больш чым 18 тонамі агуркоў спынілі ў Смаленскай вобласці на расійска-беларускай мяжы. Аўтамабілем кіраваў грамадзянін Беларусі, які вёз гародніну з Масквы на «Брадок» у Альшанах. Фітасанітарны сертыфікат на груз аказаўся падробленым.
Матэрыялы праверкі накіраваныя ў праваахоўныя органы для распачынання крымінальнай справы. Уладальніка партыі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
