Скриншот видео
ЗША захапілі звязаны з Венесуэлай танкер Veronica ў Карыбскім моры.
«Veronica — чарговы танкер, які дзейнічаў з парушэннем каранціну, устаноўленага прэзідэнтам Трампам у дачыненні да суднаў, што знаходзяцца пад санкцыямі ў Карыбскім рэгіёне, што зноў пацвярджае эфектыўнасць аперацыі Southern Spear», — заяўляе Паўднёвае камандаванне арміі ЗША.
Гэта ўжо шосты танкер, захоплены ЗША за апошнія тыдні ў межах намаганняў па кантролі за экспартам венесуэльскай нафты. Затрыманне прайшло «без інцыдэнтаў».