Экс-міністру працы Паўлючэнку накіравалі ў Савет Рэспублікі

Наталля Паўлючэнка, якая да сённяшняга дня займала пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны, прызначаная ў Савет Рэспублікі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Новым міністрам працы прызначаны Андрэй Лабовіч.

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой сёння даклаў, што кандыдатура Паўлючэнкі прапануецца ў парламент для працы старшынёй адпаведнай камісіі па сацыяльных пытаннях.

«Год жанчын. Жанчын крыўдзіць ні ў якім разе нельга. Таму… Яна ж згодная працаваць у парламенце?» — заявіў сёння Лукашэнка, прызначаючы новага міністра.

Ён таксама адзначыў, што не задаволены працай жанчын на міністэрскіх пасадах.

«Я не хачу папракаць нашых жанчын, якія працавалі міністрамі дагэтуль, але яны неяк сціпла выглядалі», — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!