Ціханоўская абмеркавала з дэпутатамі Сейма Літвы пытанні санкцый на транзіт калійных угнаенняў

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дэпутатамі групы Сейма Літвы «За дэмакратычную Беларусь». У перамовах прынялі ўдзел прадстаўнікі як кіроўнай кааліцыі, так і апазіцыі літоўскага парламента, паведамляе Офіс беларускага палітыка.

Бакі абмеркавалі актуальную палітычную сітуацыю і пытанні бяспекі ў рэгіёне, а таксама далейшыя крокі па вызваленні беларускіх палітвязняў і пытанні санкцый на транзіт калійных угнаенняў. Асобная ўвага была нададзеная праблемам беларусаў, якія пражываюць у Літве, і сітуацыі вакол Беларускага дома ў Вільні.

Таксама разглядалася падрыхтоўка пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сеймам Літвы. Ціханоўская выказала падзяку Міністэрству замежных спраў Літвы і Камітэту па замежных справах парламента за ўхваленне дакумента.

Лідарка дэмсіл запрасіла літоўскіх дэпутатаў узяць удзел у чацвёртай сустрэчы Міжпарламенцкага альянсу за дэмакратычную Беларусь, якая плануецца ў Лондане, а таксама правесці адну з наступных сустрэч у Літве ў перыяд яе старшынства ў Еўрапейскім саюзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!