ЗША з аўторка перастануць спаганяць пошліны, адмененыя Вярхоўным судом

Агенцтва мытнай і пагранічнай аховы ЗША паведаміла, што перастане спаганяць пошліны, якія раней былі адменены рашэннем Вярхоўнага суда, з 0:01 аўторка па ўсходнім часе.

Як піша Reuters, тэрмін супадае з увядзеннем прэзідэнтам Дональдам Трампам новай 15-працэнтнай пошліны, але ўжо на іншых прававых падставах.

Служба таксама не растлумачыла, чаму яна працягвае спаганяць пошліны ў пунктах уезду праз некалькі дзён пасля рашэння Вярхоўнага суда.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!