ЗША прыпыняюць выдачу віз грамадзянам 75 краін, уключаючы Расію
Рэдакцыя Reform.news · 14 студзеня 2026, 17:44
https://reform.news/be/zsha-prypynjajuc-vydachu-viz-gramadzjanam-75-krain-ukljuchajuchy-rasiju/ЗША прыпыняюць выдачу ўсіх віз грамадзянам 75 краін з 21 студзеня, паведамляе Fox News са спасылкай на дакумент Дзярждэпартамента.
Выданне прыводзіць некалькі краін са спісу: Расія, Самалі, Афганістан, Бразілія, Іран, Ірак, Егіпет, Нігерыя, Тайланд, Емен. Невядома, ці ёсць у спісе Беларусь.
Прыпыненне ўступіць у сілу 21 студзеня і будзе дзейнічаць бестэрмінова да таго часу, пакуль Дзярждэпартамент не завершыць пераацэнку працэдуры выдачы віз.
