ЗША прыпынілі розыгрыш латарэі Green Card

ЗША прыпынілі розыгрыш латарэі Green Card. Пра гэта заявіла міністр унутранай бяспекі ЗША Крысты Ноэм. Рашэнне яна абгрунтавала тым, што мужчына, які ўчыніў страляніну ва Універсітэце Браўна, уехаў у краіну як пераможца латарэі ў 2017 годзе.

“У 2017 годзе прэзідэнт Трамп змагаўся за спыненне дзеяння гэтай праграмы пасля жахлівага інцыдэнту ў Нью-Ёрку, калі тэрарыст ІГІЛ, які ўехаў па праграме DV1, урэзаўся ў грузавік, забіўшы восем чалавек.

Па ўказанні прэзідэнта Трампа я неадкладна даручаю Службе грамадзянства і іміграцыі ЗША (USCIS) прыпыніць дзеянне праграмы DV1, каб гарантаваць, што ад гэтай катастрафічнай праграмы больш ніхто з амерыканцаў не пацерпіць”, — заявіла Ноэм.

Праграма іміграцыйных віз дыверсіфікацыйнай латарэі ЗША, таксама вядомая як латарэя Green Card, давала шанц атрымаць дакумент, які дазваляе пастаянна жыць і працаваць у ЗША.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!