ЗША перахапілі яшчэ адзін танкер, звязаны з Венесуэлай

Паўднёвае камандаванне амерыканскай арміі, якое адказвае за дзеянні ў Карыбскім моры, абвясціла пра перахоп чарговага танкера, звязанага з Венесуэлай.

Танкер Veronica быў захоплены пры ўдзеле трох караблёў ВМФ ЗША.

«З Венесуэлы будзе вывозіцца толькі нафта, транспарціроўка якой будзе ажыццяўляцца належным чынам і ў адпаведнасці з законам», — гаворыцца ў паведамленні камандавання.

Гэта ўжо шостае судна, перахопленае амерыканскімі вайскоўцамі са снежня мінулага года.

Варта адзначыць, што яно было захоплена перад сустрэчай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара венесуэльскай апазіцыі Марыны Карыны Мачадо, якая перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль.

На гэтым фоне часовая прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес абвясціла пра падрыхтоўку рэформы нафтавай галіны краіны. Цяпер заканадаўства абавязвае ўсе замежныя кампаніі супрацоўнічаць з нафтавым дзяржаўным манапалістам PDVSA, якая павінна валодаць кантрольным пакетам ва ўсіх сумесных прадпрыемствах. Радрыгес не ўдакладніла змест рэформы, аднак чакаецца, што яна спрасціць доступ замежных інвестараў да венесуэльскай нафты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!