ЗША накіравалі самалёты ў Грэнландыю
Рэдакцыя Reform.news · 20 студзеня 2026, 08:47
https://reform.news/be/zsha-nakiravali-samaljoty-grjenlandyju/Паўночнаамерыканскае камандаванне паветрана-касмічнай абароны накіравала самалёты ў Грэнландыю на базу Пітуфік. Адзначаецца, што яны будуць удзельнічаць у запланаваных мерапрыемствах камандавання.
«Гэтая дзейнасць каардынуецца з Каралеўствам Данія, і ўсе сілы падтрымкі дзейнічаюць з неабходным дыпламатычным дазволам. Урад Грэнландыі таксама праінфармаваны пра запланаваныя мерапрыемствы», — гаворыцца ў паведамленні.
Камандаванне падкрэслівае, што рэгулярна праводзіць розныя аперацыі ў зоне сваёй адказнасці.