Мигель Диас-Канель / Фото: presidencia.gob.cu
Адміністрацыя Дональда Трампа імкнецца да канца года дамагчыся змены рэжыму на Кубе. Пра гэта піша The Wall Street Journal.
Са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, ЗША шукаюць асоб, набліжаных да кубінскага ўрада, якія маглі б дапамагчы заключыць здзелку па змене камуністычнага рэжыму да канца года. Аднак канкрэтнага плана ў чыноўнікаў няма. Разам з тым яны разглядаюць венесуэльскі сцэнар як узор для Кубы.
Трэба адзначыць, што Дональд Трамп пасля вывазу з Венесуэлы Нікаласа Мадуры заяўляў, што без венесуэльскай нафты кубінская эканоміка не зможа працаваць, а Гаване варта заключыць здзелку, пакуль не позна.
Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель публічна адхіліў такую магчымасць. Ён заявіў, што не будзе “ніякай капітуляцыі або здачы ў палон, а таксама ніякага ўзаемаразумення, заснаванага на прымусе або запалохванні”.