Reform.news

ЗША і Іран узгаднілі план дасягнення канчатковых дамоўленасцяў

Рэдакцыя Reform.news · 22 чэрвеня 2026, 07:40

https://reform.news/be/zsha-i-iran-uzgadnili-plan-dasjagnennja-kanchatkovyh-damo-lenascja/

ЗША і Іран завяршылі першы раўнд перамоў у Швейцарыі. У сумеснай заяве пасярэднікаў Катара і Пакістана гаворыцца, што бакі ўзгаднілі план дасягнення канчатковых дамоўленасцяў на працягу 60 дзён.

Перамовы на тэхнічным узроўні працягнуцца ў швейцарскім Бюргенштоку на працягу тыдня. Таксама бакі дамовіліся аб механізме спынення баявых дзеянняў у Ліване і адкрылі лінію сувязі, каб забяспечыць бяспечны праход камерцыйных суднаў праз Армузскі праліў.

У паведамленні ў сацыяльных сетках міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы заявіў, што яго краіна дамаглася адмены абмежаванняў на экспарт нафты і нафтахімічнай прадукцыі, разблакіроўкі часткі замарожаных актываў і запуску плана рэканструкцыі і развіцця Ірана.

Рэклама

Пакінуць адказ