Беларускія цыгарэты знайшлі ў грузавым цягніку і колах фуры на польскай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 24 верасня 2026, 13:22
https://reform.news/be/belaruskija-cygarjety-znajshli-gruzavym-cjagniku-i-kolah-fury-na-polskaj-mjazhy/Польскія мытнікі выявілі некалькі партый беларускіх цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезці ў Польшчу.
У Карашчыне беларус за рулём фуры спрабаваў правезці больш за 3 тысячы пачкаў цыгарэт, схаваўшы іх у колах. Яму давялося заплаціць штраф у 50 тысяч злотых (каля 13 тысяч долараў).
Яшчэ адну партыю цыгарэт выявілі ў пункце пропуску «Кузніца». 20 тысяч цыгарэт былі схаваныя ў вагоне грузавога цягніка, які ехаў з Беларусі. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 20 тысяч злотых (5180 долараў).


