Reform.news

ЗША атакавалі прычал на тэрыторыі Венесуэлы — CNN

Рэдакцыя Reform.news · 30 снежня 2025, 08:19

https://reform.news/be/zsha-atakavali-prychal-na-tjerytoryi-venesujely-cnn/

ЗША атакавалі прычал на тэрыторыі Венесуэлы. Удар быў нанесены беспілотнікам на пачатку месяца. Яго правяло ЦРУ. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле іх інфармацыі, беспілотнік атакаваў аддалены прычал на ўзбярэжжы Венесуэлы. Паводле версіі ЦРУ, ён выкарыстоўваўся картэлем Tren de Aragua для захоўвання наркотыкаў і іх перагрузкі на судны. У момант удару на аб’екце нікога не было.

Тэлеканал адзначае, што 26 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю сказаў, што ЗША знішчылі нейкі «буйны аб’ект, адкуль прыбываюць караблі». Гэтая рэпліка тады не прыцягнула вялікай увагі. У панядзелак, калі яго зноў спыталі пра гэта, ён заявіў, што ЗША атакавалі «ў раёне докаў, дзе загружаюць судны наркотыкамі».

У кастрычніку Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле.

Рэклама

Пакінуць адказ