ЗША атакавалі іранскія ракетныя ўстаноўкі каля Армузскага праліва

Цэнтральнае камандаванне ЗША, якое адказвае за аперацыі на Блізкім Усходзе, паведаміла пра ўдар па іранскіх ракетных устаноўках, размешчаных паблізу Армузскага праліва.

Паводле інфармацыі камандавання, былі выкарыстаны 2-тонныя боепрыпасы, здольныя паражаць умацаваныя пазіцыі.

“Іранскія супрацькарабельныя крылатыя ракеты на гэтых пазіцыях уяўлялі пагрозу для міжнароднага суднаходства ў праліве”, — гаворыцца ў паведамленні камандавання.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!