Фото: IRNA
Іран пацвердзіў гібель сакратара Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Алі Ларыджані. Учора пра яго ліквідацыю заявілі ў Ізраілі. Ларыджані быў забіты ў выніку ўдару па цэнтры Тэгерана ў ноч на 17 сакавіка.
“Доктар Алі Ларыджані і яго дастойны сын, вучоны доктар Мартэза Ларыджані, а таксама камандзір Сеед Вахід Фатемі-Нежад (кіраўнік аховы доктара Ларыджані). Усе яны загінулі, прыняўшы пакутніцкую смерць у выніку амерыкана-ізраільскай тэрарыстычнай аперацыі”, — гаворыцца ў паведамленні IRNA.
Таксама агенцтва распаўсюдзіла заяву Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі пра гібель кіраўніка арганізацыі “Басідж” Галамрэзы Салеймані. Пра яго ліквідацыю таксама ўчора абвяшчалі ў Ізраілі.