Зяленскі збіраецца сустрэцца з Трампам у Нью-Ёрку
Рэдакцыя Reform.news · 21 верасня 2026, 07:42
https://reform.news/be/zjalenski-zbiraecca-sustrjecca-z-trampam-u-nju-jorku/Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі збіраецца сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Нью-Ёрку. Пра гэта ён заявіў па выніках учорашняй тэлефоннай размовы.
“Дамовіліся пра сустрэчу ў Нью-Ёрку. І гэтая сустрэча можа многае змяніць. Ёсць дыпламатычная дынаміка”, — паведаміў Зяленскі.
Ён таксама падзякаваў за візіт у Кіеў пасланнікам Трампа Уіткафу і Кушнеру.
“Ёсць ідэі для крокаў па дээскалацыі і фундаментальных пытанняў бяспекі — энергетычнай, харчовай, абароны чалавечых жыццяў. Працуем разам з амерыканскай камандай і гатовыя рабіць сур’ёзныя крокі”, — дадаў ён.
Паводле слоў Зяленскага, ён таксама падзякаваў Трампу за падпісанне закона Грэма аб санкцыях супраць РФ.
