Turkish Airlines аднавіла рэйсы Стамбул — Мінск
Рэдакцыя Reform.news · 21 верасня 2026, 07:59
https://reform.news/be/turkish-airlines-adnavila-rjejsy-stambul-minsk/Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines аднавіла рэйсы Стамбул — Мінск. Сёння ўначы пасля працяглага перапынку самалёт кампаніі прызямліўся ў Мінску.
Turkish Airlines будзе лётаць шэсць разоў на тыдзень па аўторках, чацвяргах і суботах: чатыры рэйсы будуць начнымі, два — дзённымі.
Самалёт турэцкай авіякампаніі будзе пераадольваць маршрут паміж Мінскам і Стамбулам за 3 гадзіны 40 хвілін. У «Белавія» з-за абмежаванняў супраць кампаніі рэйс займае 5 гадзін 30 хвілін.
Turkish Airlines прыпыніла палёты ў Беларусь у 2022 годзе.



