Зяленскі пра атаку на аўтобус: Гэты ўдар быў не наш

Уладзімір Зяленскі адмаўляе датычнасць Украіны да ўдару па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі.

«Што тычыцца ўдару дрона па аўтобусе, усе міжнародныя эксперты ўжо прызналі, і мне здаецца, што і расіяне прызнаюць, скажам так, не адкрыта, што гэты ўдар быў не наш, як спрабуюць сцвярджаць.

Усё вельмі проста. Расіяне будуць ладзіць шмат розных правакацый для таго, каб уцягнуць народ Беларусі ў гэтую вайну», — заявіў Зяленскі 19 чэрвеня.

Нагадаем, аўтобус з беларускімі дзецьмі, якія накіроўваліся на адпачынак у расійскі Геленджык, 17 чэрвеня быў атакаваны, меркавана, беспілотнікам у Бранскай вобласці Расіі. У выніку загінула жанчына, якая суправаджала групу, восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі раненні. Масква заяўляе, што аўтобус быў атакаваны ўкраінскім дронам, Кіеў адхіляе гэтыя абвінавачанні і называе тое, што адбылося, інфармацыйнай правакацыяй. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дрон быў украінскім, і запатрабаваў устанавіць праўду.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!