Зяленскі намякнуў на меры супраць беларускіх НПЗ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі намякнуў на меры супраць беларускай нафтаперапрацоўчай прамысловасці, калі Беларусь не спыніць пастаўкі паліва для расійскай арміі.

«Калі ён гэтага не зробіць, зробім мы, — сказаў Зяленскі, патрабуючы адключыць рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі для навядзення расійскіх дронаў. — Так сама, як, напрыклад, мы дзейнічаем у дачыненні да яго нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Мы робім усё, каб у расіян не было магчымасці прадаваць нафту і забяспечваць сваю армію дызельным палівам і нафтапрадуктамі. Бо ўсё гэта выкарыстоўваецца супраць нас.

Ён сёння — галоўны пастаўшчык, адзін з галоўных пастаўшчыкоў для расійскай арміі. Менавіта Лукашэнка. Менавіта Беларусь. Ці можна гэта спыніць? Я ўпэўнены, што гэта ў яго сілах, і менавіта гэта ён кантралюе», — заявіў Зяленскі 19 чэрвеня.

Ён таксама даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень, каб адключыць абсталяванне на тэрыторыі Беларусі, якое выкарыстоўваецца для навядзення расійскіх дронаў для ўдараў па Украіне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!