Дзве падпольныя самагонныя вытворчасці ліквідавалі на Міншчыне

У Мінскай вобласці ліквідавалі дзве падпольныя самагонныя вытворчасці, паведамляе прэс-служба беларускага МУС. Паводле інфармацыі ведамства, участковы інспектар Маладзечанскага РАУС атрымаў інфармацыю аб вырабе самагону на продаж. Пры падтрымцы АМАП незаконную вытворчасць ліквідавалі.

У гаспадарчай пабудове 38-гадовага жыхара вёскі Вязавец выявілі самагонны апарат, больш за 5 тон брагі і каля 400 літраў гатовага прадукту. У аўтамабілі на падворку 42-гадовага жыхара вёскі Насілава канфіскавалі палімерныя ёмістасці агульным аб’ёмам 420 літраў з вадкасцю з характэрным пахам спіртазмяшчальнай прадукцыі хатняй вытворчасці. Прызначана экспертыза.

У МУС нагадалі, што за выраб, захоўванне і перавозку алкагольнай прадукцыі без ліцэнзіі, а таксама за захоўванне абсталявання для яе вытворчасці пагражае штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння.

Скрыншот відэа t.me/pressmvd
Скрыншот відэа t.me/pressmvd
Скрыншот відэа t.me/pressmvd
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!