Фото: president.gov.ua
Паводле даных украінскай выведкі, Расія рыхтуе новы масіраваны ўдар па Украіне, заявіў у вячэрнім звароце 12 студзеня Уладзімір Зяленскі.
«Ёсць інфармацыя ад выведкі: расіяне рыхтуюць новы масіраваны ўдар. Дроны для знясілення СПА і ракеты. Хочуць скарыстацца холадам. У бліжэйшыя дні гэты ўдар можа адбыцца», — заявіў Зяленскі і папрасіў грамадзян звяртаць увагу на паветраную трывогу.
Нагадаем, 9 студзеня Расія нанесла масіраваны камбінаваны ўдар па Украіне з ўжываннем комплексу «Арэшнік». Таксама ва ўмовах моцных маразоў Расія наўмысна наносіла ўдары па аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў розных абласцях Украіны. Па стане на 12 студзеня толькі ў Кіеве без цеплазабеспячэння застаюцца каля 800 дамоў.