Жыхара Мазыра прысудзілі да 4,5 года калоніі па «справе Гаюна»
Рэдакцыя Reform.news · 20 студзеня 2026, 15:52
https://reform.news/be/zhyhara-mazyra-prysudzili-da-4-5-goda-kalonii-pa-sprave-gajuna/Жыхар Мазыра Аляксандр Герасіменка атрымаў 4,5 года калоніі паводле артыкула аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Паводле інфармацыі «Гомельскай вясны», мужчыну судзілі па «справе Гаюна». Працэс праходзіў у Гомельскім абласным судзе.
Герасіменку затрымалі летам 2025 года. Да суда ён знаходзіўся пад вартай у гомельскім СІЗА №3.
«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створана перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Мотолькам. У пачатку лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ да чата з ботам праекта. Пасля гэтага праект абвясціў пра спыненне працы.
