Жанчыну забіла токам на дачы пад Пружанамі
Рэдакцыя Reform.news · 18 чэрвеня 2026, 15:49
https://reform.news/be/zhanchynu-zabila-tokam-na-dachy-pad-pruzhanami/Жанчына загінула ад удару токам, калі касіла траву трымерам, паведамляе Следчы камітэт.
40-гадовая жыхарка Пружан прыехала на дачу разам з двума малымі дзецьмі. Каля 17:00 яна касіла траву электрычным трымерам. Жанчына выпадкова зачапіла рухомай часткай інструмента провад падаўжальніка і атрымала ўдар токам.
Жанчына памерла ад электратраўмы.


